ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
26 апреля 2024 года

Абласны Дзень аховы працы

836

14 сакавіка ў калектыве ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбыўся абласны Дзень аховы працы з адзінай павесткай “Ажыццяўленне грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы – залог забеспячэння праў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы”. Адказны за ахову працы ў бібліятэчных установах намеснік дырэктара В.Т. Тарашкевіч сумесна з грамадскім інмпектарам па ахове працы В.І. Бартановіч і старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г.Ф. Гардзей здзейснілі аналіз работы па арганізацыі аховы працы ў бібліятэчных установах за 2018 год і пазнаёмілі калектыў з яго вынікамі. Намеснік дырэктара пазнаёміла калектыў з інфармацыяй аб ажыццяўленні грамадскага кантроля за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў Гродзенскай вобласці ў 2018 годзе.