ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
26 апреля 2024 года

Віншаванні на палях

974

Па шматгадовай добрай традыцыі філіялы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” заўжды віншуюць працаўнікоў жатвы. Музычныя падарункі адрасуюцца тым, хто сваёй руплівасцю не толькі сам спрыяе выкананню акрэсленых планаў, але і паказвае прыклад.

Вось і сёння, народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” на чале са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццянай Лісоўскай на палях РСУП “Саўгас Лідскі” віншавалі камбайнёра Леаніда Альшэўскага, які першы ў раёне намалаціў больш 1 000 тон збожжа.

Пераможца не хаваў пачуцця задавальнення ад сваёй працы і ад віншавання ў яго адрас з гэтай нагоды.