Навагодні ранішнік «Казка водзіць карагод каля ёлкі ў Новы год»
Навагодні ранішнік «Казка водзіць карагод каля ёлкі ў Новы год» для дзяцей членаў прафсаюза Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адбыўся 29 снежня ў ДУ «Карэліцкі маладзёжны Цэнтр культуры». Прафсаюзныя лідэры разам з дзецьмі гулялі ў рухомыя гульні, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі, адгадвалі загадкі, вадзілі карагод і фатаграфаваліся на памяць.