ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
26 апреля 2024 года

Дзень работнікаў культуры ў Карэлічах

629

Кожны год у другую нядзеля самага цудоўнага месяца восені, кастрычніка, фанфары гучаць у гонар усіх работнікаў культуры.  Вось і ў гэты год 11 кастрычніка ў утульнай зале мясцовага Дома культуры сабраліся разам амаль усе «культурныя» работнікі, члены галіновага прафсаюза, каб павіншаваць адзін аднаго са святам, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійнай годнасці. Са сцэна святочнай залы віншавалі  членаў пярвічных арганізацый бібліятэчных і клубных устаноў, настаўнікаў дзіцячых школ мастацтва начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук, старшыня Карэліцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Л.М.Шэўка. Старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Н.У.Казарэз уручыла прафсаюзныя падзячнасці і пажадала ўсім прысутным творчасці, шчырасці і дабраты. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.