ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
29 марта 2024 года

Запрашаем на экспазіцыю!

320

ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Добры дзень, шаноўныя сябры!

У Год гістарычнай памяці наш філіял - Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча шчыра запрашае і прапануе вашай увазе пазнавальныя экскурсіі. Гэта выдатная магчымасць далучыцца да літаратурнай спадчыны нашай Бацькаўшчыны, адчуць сябе сапраўдным беларусам з высокім пачуццем патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

Музей з’яўляецца ўнікальным месцам для аматараў беларускай літаратуры. Захаваная сядзіба, стары парк і другія пабудовы на тэрыторыі комплекса даюць магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак пісьменніка ў ХІХ стагоддзі. Менавіта ў Кушлянах Францішак Багушэвіч карпатліва працаваў над складаннем слоўніка беларускай мовы і напісаў свае лепшыя вершы.

Асабліва актуальным будзе прымеркаваць наведванне музея да Дня народзінаў Францішка Багушэвіча і Сусветнага дня паэзіі, якія выпадаюць на адзіную дату - 21 сакавіка.

Экскурсіі разлічаны на дарослую і дзіцячую катэгорыі (6+).


Aдрас музея-сядзібы: 

Гродзенская вобл.,Смаргонскі раён, в. Кушляны,

тэл.: +37515 929-81-69 

часы працы: з 10.00 да 17.00 акрамя панядзелка і аўторка


Квіткі: 2,00 BYN (навучэнцы і студэнты)

           4,00 BYN (астатнія наведвальнікі)

Экскурсіі (кошт на групу): 6,00 BYN (навучэнцы і студэнты)

        10,00 BYN (астатнія наведвальнікі)


Кантакты ў сацыяльных сетках:

ВК: https://vk.com/muz_bahushevicha 

ФБ: https://www.facebook.com/zamoitsin/

Сайт: http://bellitmuseum.by/muzey-syadziba-frantsishka-bagushevicha-kushlyanyi/