За вернасць роднай зямлі…

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Напярэдадні гэтай даты, старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Казарэз разам са старшынёй мясцовага прафсаюза аграпрамысловага комплекса Ірынай Пянькоўскай, наведала перадавікоў вытворчасці Карэліцкага раёна на працоўных месцах. Уручыўшы падарункі дыспетчару, вадзіцелю, загадчыку гандлёвага аб’екта грамадскага харчавання, электраманцёру і вагаўшчыку ад абласнога камітэта і Дыпломы ад Карэліцкага райкома выказала словы падзячнасці за іх нялёгкую працу, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і асабістага шчасця. І дадала, што работнікі культуры заўжды з імі разам і ў час зажынак, і на дажынках, і ў святы, і ў будні з віншаваннямі і песнямі.
Наталля Казарэз,
старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза
работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму