Юбілей “Полымя”

271

Ізноў у Карэлічах свята…  І на гэты раз фанфары гучалі ў гонар  75 – годдзя выхада першага нумара раённай газеты “Полымя”. На працягу двух часоў ў утульнай зале  Карэліцкай ДШМ віншавалі калектыў газеты.  Словы пранёклыя, шчырыя і ўспамінальныя ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама І.М.Санчук, якая калісьці была галоўным рэдактарам газеты, зычылі моцнага здароўя, дабрабыту і працвітання. Ад Гродзенскай абласной і Карэліцкай раённай  прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, старшыня Н.У.Казарэз жадала юбілярам, членам свайго галіновага прафсаюза актуальных артыкулаў, цудоўных праектаў, крэатыўных ідэй і плённай працы. Шмат кветак і падарункаў, цёплых вітанняў ад сацыяльных партнёраў і цудоўныя музычныя нумары ад  супрацоўнікаў ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, усё гэта надавала добры святочны настрой удзельнікам мерапрыемства.

По материалам Кореличской районной организации БПРКИСТ

Наши контакты

Наш адрес

230023, Республика Беларусь, г. Гродно, ул. Советская, 4

+375 (152) 62-42-11 (тел/факс)

okkultury@tut.by

Время работы

Пн-чт: 08.30 - 17.00

Пт: 08.30 - 16.10

Сб-вс: выходной