ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
16 апреля 2024 года

ВЫСТАЎКА “КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ” МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ І МАСТАКОЎ АДДЗЕЛА РАМЁСТВАЎ І ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ДУ “ЛІДСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ І НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ”

284

19 жніўня 2022 г. у выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці распачне працу выстаўка “Крыніца натхнення” майстроў народнай творчасці і мастакоў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” – своеасаблівая спаваздача аб дзейнасці і сучасным стане дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ў Лідскім раёне.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены такія накірункі творчай дзейнасці як ткацтва, традыцыйны народны касцюм, кераміка, выцінанка, этнаграфічная і батлеечная лялькі, разьба па дрэве, пісанка, жывапіс, графіка і іншае, якія  створаны супраўнікамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, а таксама мастакамі і майстрамі Лідскага раёна.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць работы народнага майстра разьбы па дрэве Міхаіла Антонавіча Рышкевіча (1924-2007 гг.).

Адметнасцю выстаўкі з’яўляюцца творчыя работы носьбітаў і транслятараў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае белаузорыстае ткацтва Панямоння”, “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці)”, “Беларускае мастацтва выцінанкі (мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці)”, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё выстаўкі 19 жніўня 2022 года а 15.00 гадзіне па адрасе: г.Гродна, вул. Савецкая, 8.

http://gromc.by