Вясёлка дзяцінства ў Карэлічах
.jpg)
Лета цудоўная пара для дзятвы (клопаты для дарослых, як арганізаваць дасуг дзіцяці)… І тут як заўжды на дапамогу бацькам прыходзяць культурныя і спартыўныя ўстановы Карэліччыны - амаль кожны дзень свята.
А пачаліся канікулы так… 31 чэрвеня на плошчы ў Карэлічах ладзілася святочная імпрэза, якая прысвячалася Міжнароднаму дню абароны дзяцей пад назвай “Радуга детства”. Клубнікі, бібліятэкары, музыканты, супрацоўнікі раённай газеты “Полымя” і спартсмены (а гэта ўсе члены Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма) прапанавалі як дзецям, так і дарослым цудоўную, насычаную праграму. Ад мясцовага Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў - музычныя нумары, конкурсныя праграмы, маленькім моднікам і модніцам – аквагрым; ад раённай бібліятэкі - інтэрактыўная пляцоўка з дзіцячай горкай, качэлямі, сухім басейнам,канструктарам “Лега”, настольнымі гульнямі, лэпбукам “Мой родны кут”і цікавымі кнігамі. Мясцовыя карэспандэнты фатаграфавалі, а затым асвятлялі мерапрыемства ў друку; супрацоўнікі спартыўнай школы прапанавалі спартыўныя гульні і спаборнітвы на стадыёне “Юнацкасць”. І гэта толькі пачатак…
Не абышлося і без узнагарод. Лепшыя чытачы бібліятэкі, удзельнікі клубных мерапрыемстваў і выпускнікі дзіцячай школы са сцэны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, Падзячнасцямі і падарункамі.
На працягу ўсяго свята працавала сувенірная лаўка і бяспройгрышная латарэя, прадаваўся папкорн і салодкая вата.
Усё для дзяцей, усё дзеля дзяцей…
Наталля Казарэз,
старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза
работнікаў культуры, інфармацыі,
спорту і турызму.