ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
07 мая 2024 года

Вясновыя дні – традыцыйны час навядзення парадку на мемарыяльных комплексах, воінскіх захаваннях і іншых месцах, звязаных з падзеямі войнаў, перш за ўсё Вялікай Айчыннай

182

4 сакавіка калектыў Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея наведаў абеліск, устаноўлены на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Радзявічы. Асноўнай мэтай з'яўлялася прывядзенне ў парадак абеліска і прылеглай тэрыторыі пасля зімы.

Прыбіралі апалыя галінкі, лісце, смецце і высахлую траву. За дружнай працай час ішоў хутка.

Добраўпарадкаванне дзеючых мемарыялаў і воінскіх захаванняў вядзецца штогод, каб будучыя пакаленні памяталі пра подзвіг, здзейснены звычайнымі людзьмі, якія сталі героямі і ўнеслі ўклад у агульную перамогу — часта, на жаль, цаной свайго жыцця.

Крыніца