Вiншуем калектыў рэдакцыi "Перамога"

“Перамога” сярод пераможцаў
Калектыў установы “Рэдакцыя газеты ”Перамога” атрымаў дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Сёлета ў творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена 128 заявак ад сродкаў масавай інфармацыі ўсёй краіны. Дзятлаўская раённая газета “Перамога” стала адной з лепшых.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай
арганізацыі ўстановы рэдакцыі газеты
“Перамога” Святлана Грышына