ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
02 марта 2024 года

Усё вырашае… каханне

64
Яна быццам створана для сцэны. Прыгожая, далікатная, пяшчотная. Аксану Дыро, работніцу Вішнеўскага ДК, у сферу культуры прывяло… каханне.

“Дваццаць гадоў таму ў нас на дыскатэках танцавала нават Смаргонь. Шмат моладзі з горада прыязджала. Па 400 білетаў за вечар прадавалі”, - успамінае Альфрэда Дыро, загадчыца Вішнеўскага Дома культуры.

Аказалася сярод танцуючых і Аксана, бацькі якой жылі ў Каранях, а яна сама – у Мінску. На яе звярнуў увагу мастацкі кіраўнік клуба Анатоль Дыро. Неўзабаве маладыя пажаніліся. Жыць вырашылі ў Вішневе. І работа для Аксаны знайшлася ў ДК. Разам з мужам і свекрывёй яна аказалася ў свеце мастацтва.

Швачка па адукацыі, якая працавала ў прыватным атэлье, змяніла  сталічную прапіску на вясковую – і не шкадуе. Вось ужо амаль васямнаццаць гадоў шчыруе на культурнай ніве. У Вішнеўскім ДК вядзе гурткі для дзяцей “Фантазёры” (удзельнікі плятуць цікавыя рэчы з газетных трубачак) і “Натхненне” (вышываюць крыжыкам), а яшчэ робяць розныя вырабы з бісеру, асвойваюць джутавую філігрань, выцінанку і іншыя віды творчасці. “Раз у два месяцы мы ладзім выставу, на якой прэзентуем свае работы”, - зазначае Аксана Дыро.  

4.jpg

1.jpg

3.jpg

2.jpg

На брэндавым “Свяце сонца, зямлі і вады” Аксана Міхайлаўна традыцыйна праводзіць майстар-клас па стварэнні купальскага вянка. А яшчэ яна прыкладвае свае рукі да стварэння канцэртных касцюмаў. Удзельніца мастацкай самадзейнасці, жанчына апошнім часам асвоіла ролю вядучай мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўных, якія праводзяцца для дзяцей у Доме культуры раз на месяц.

Гледзячы на нашу гераіню, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што жыццё –непрадказальная штука. Як моцна Яго Вялікасць Выпадак можа вырашыць лёс чалавека і ўрэшце ўзнагародзіць простым жаночым шчасцем.  

Источник: shliah.by