ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

У прыроды няма дрэннага надвор'я...

889

У прыроды няма дрэннага надвор'я… Не гледзячы на мокры снег і дождж  члены прафсаюзнога камітэта спорту і турызму з вялікай ахвотай ладзілі лыжню, каб экстрэмальна і на пазітыве прайшлі раённыя спаборніцтвы «Карэліцкая лыжня-2019» на базе ДАЛ «Вясёлка». Актыўны ўдзел у зімовым свяце прынялі  члены нашага  галіновага прафсаюза  і  ў камандзе сярод кіраўнікоў «золата» гонак заваяваў галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка.

Выснова: масавыя зімовыя старты ў чарговы раз даказалі, што  лыжы - спорт для моцных духам.