ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
27 апреля 2024 года

У Міжнародны дзень роднай мовы…

343

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў

Ты выткана, дзiўная родная мова

 

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова пэўнай  нацыі — беларуская і з кожнага куточка гучаць беларускія песні і паўсдюдна чуецца  гучная, сакавітая, упэўненая беларуская мова.

Менавіта ў сам дзень з самага рання прафсаюзныя актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК “Карэліцкая раённая арганізацыя” паказалі прыклад астатнім і прынялі ўдзел у акцыях “Якая наша мова…”, “Якое ваша любімае слова на беларускай мове?”.  А ўжо ў 12 гадзін у  Карэліцкай раённай бібліятэцы было шматлюдна і весела. Члены пярвічных прафсаюзных арганізацый Карэліцкага райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармаціі, спорта і турызма сабраліся разам, каб пачуць гістарычную даведку аб Міжнародным дні, а затым згадзіліся напісаць агульнаадукацыйную дыктоўку па творы Якуба Коласа “На ростанях”. Урывак “На прастор, на шырокі прастор!” пісалі  супрацоўнікі мясцовай школы мастацтваў, краязнаўчага музея, бібліятэкары. Тэкст падабраны спецыяльна да Года міру і стварэння, у ім  апісаны маляўнічыя краявіды роднай Беларусі, падкрэслена непаўторнасць і адметнасць нашай Радзімы. 

Да мерапрыемства ладзілася тэматычная кніжная выстава “Родная мова- крыніца празрыстая”. Асвятленнем мерапрыемства займаліся карэспандэнты  раённай газеты “Полымя”.

 Наталля Казарэз,

старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза

работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму