ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
03 мая 2024 года

У Лідскай раённай бібліятэцы Імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя

54

У Лідскай раённай бібліятэцы Імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя – XXI Лідскія чытанні, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Канферэнцыя мела назву: “80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі жыхары горада, літаратары і краязнаўцы, педагогі, супрацоўнікі архіва, музея, бібліятэк, а таксама чытачы публічных бібліятэк.

Протаіерэй Расціслаў Салаўёў, благачынны цэркваў Лідскай акругі, распавёў аб праваслаўных прыходах благачыння ў перыяд 1945 - 1991 гадоў, а таксама расказаў пра надрукаваную кнігу: “Сия есть победа, победившая мир, вера наша: Православие на Лидчине в XIII- начале XXI века”. Лідскі занальны архіў прадставіў дакументальны фільм, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі прадэманстравалі гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праву ганарацца нашчадкі.

Падчас выступленняў прадстаўнікі прадпрыемстваў расказалі пра аднаўленне народнай гаспадаркі і сацыяльнай інфраструктуры, узроўню жыцця насельніцтва пасля вайны ў нашым рэгіёне.

 

Дакладчыкі адзначалі, што пасляваенны перыяд – гэта не толькі барацьба з разрухай, голадам, злачыннасцю, гэта і перыяд працоўных здзяйсненняў, эканамічных перамог.









lidanews.by