ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 апреля 2024 года

У Карэлічах адзначылі Дзень Перамогі

972

З самай раніцы і да ночы у Карэлічах з размахам і душой адзначылі Дзень Перамогі. 9 Мая – вялікі дзень, дзень гонару за народ, што перамог. Гэты дзень асаблівы для кожнага з нас, і мы члены прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сустрэлі Дзень Перамогі ў велічы і харастве, з пачуццём бязмежнай радасці і шчырай падзякі героям Вялікай Айчыннай вайны за мір і спакой.

Пасля мітынга ўрачыстасці працягнуліся на плошчы 17 Верасня святам “Дзякуй за Перамогу!”. Са сцэны гучалі музычныя віншаванні ад супрацоўнікаў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, Мірскага  гарадского Дома культуры, Жухавіцкага і Цырынскага Дома культуры.

Не паспелі спевакі ды танцоры пайсці са сцэны, як госці свята віталі прафсаюзную музычна-патрыятычную акцыю “Народны хор Перамогі”, у якой кожны змог прыняць удзел.

Таксама жыхароў і гасцей запрашалі тэматычныя пляцоўкі і “Сцяна памяці”, дзе жадаючыя змаглі размясціць партрэты сваіх родных, якія прайшлі дарогамі вайны, і зрабіць здымак на памяць.

 Цікавыя святочныя экспазіцыі падрыхтавалі музейныя супрацоўнікі і бібліятэкары. Увесь час працавала дзіцячая пляцоўка, бяспройгрышная латарэя, пракат электрамабіляў для самых маленькіх, батут, майстэрня “Арт-гламур”, продаж сувеніраў.

Свята атрымалася на славу і мы з  гонарам рыхтуемся да новага вялікага свята – 3 ліпеня Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.