ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 апреля 2024 года

Творчы вечар напярэдадні Дня маці прайшоў у раённай бібліятэцы

184

Словы віншаванняў, прыгожыя кветкі, прыемныя ўсмешкі, творчыя нумары і добры настрой… Менавіта гэтым запомніўся членам літаратурнага клуба “Ліра” творчы вечар, які прайшоў напярэдадні Дня маці ў раённай бібліятэцы.

 

Бібліятэкар Наталля Цынс прызналася, што з асаблівым задавальненнем рыхтавала сцэнарый свята, бо ведала: абавязкова прыйдуць пастаянныя актыўныя наведвальнікі бібліятэкі, якія за гады сумеснай творчасці сталі па-сапраўднаму блізкімі людзьмі. Усе яны з уласнага вопыту добра ведаюць, што шчасце жанчыны заключаецца менавіта ў мацярынстве, бо кожная з прысутных на вечары зальвянчанак адбылася і як маці, і як бабуля.

Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай, сяброўскай, настальгічна-рамантычнай атмасферы. Вядучая, у ролі якой выступіла ўсё тая ж Наталля Цынс, знайшла шмат прыгожых пяшчотных слоў, каб напісаць праграму. У сваю чаргу члены клуба “Ліра” ўдала дапаўнялі яе творчымі выступленнямі. Яны настолькі шчыра і пранікнёна выканалі падрыхтаваныя нумары, што нявольна заставілі прысутных перанесціся ў далёкае дзяцінства і бацькоўскі дом, нават змахнуць набегшую ад успамінаў слязу…

Пранікнёна прачытала паэму “Мать” Сяргея Астравога Ева Артурава. Нікога не пакінулі раўнадушным радкі:

Друг мой, брат мой, товарищ мой, если зовет тебя мать –

Рвись к ней сердцем. Спеши. Мчись к ней в самой крылатой ракете.

Каждый миг на счету. Будь быстрее, чем звук и чем свет.

Опоздаешь в пути – не простишь себе этого вечно.

Сапраўдным упрыгожаннем праграмы стала выступленне Станіславы Прызван. Музычныя кампазіцыі ў яе выкананні не толькі краналі сэрца, але і наводзілі на філасофскі роздум. Дарэчы, удзельнікі літаратурнага клуба раздзялілі з зямлячкай радасць ад удзелу ў абласным фестывалі творчасці пажылых людзей “Музыка восені”, дзе Станіслава Станіславаўна адзначана Дыпломам лаурэата, і ўручылі ёй букет яркіх асенніх кветак.

Дарыць прыемныя і ўражваючыя падарункі да розных свят на Зэльвеншчыне ўмеюць. Вось і на гэты раз арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для прысутных на свяце сюрпрыз . Музычным нумарам павіншаваў жанчын добра вядомы ўсім Іван Міхнайць, былы ўрач-тэрапеўт. Дэбютнае выступленне мужчыны глачадчы прынялі на “біс” і дружна ўпаўголаса падпявалі ўсім залам.

Кранальныя нумары таксама падарылі Галіна Андрэева, Людміла Шышко і Ванда Кавалевіч. Прывіталі ўдзелькаў вечарыны і члены клуба “Пой, душа”: дынамічнае відэавыступленен суправаджалася гучнымі апладысментамі.

 

Работнікі бібліятэкі прадэманстравалі некалькі ролікаў, якія падкрэслівалі, што зэльвенскія жанчыны, у першую чаргу, – пяшчотныя маці, клапатлівыя дочкі, верныя сяброўкі.

 

Прыемным прадаўжэннем святочнай праграмы сталі сяброўскія пасядзелкі за салодкім сталом. За кубачкам гарбаты з прысмакамі няспешна і душэўна цякла размова – пра жыццё-быццё, але найбольш, вядома ж, пра дзяцей і ўнукаў. Разыходзіліся ўдзельнікі вечарыны з добрым настроем і цёплым агеньчыкам унутры ад шчырых і сардэчных зносін.

Тэрэза КАВАЛЕВІЧ

https://zelwa.by