ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
09 февраля 2023 года

Спартыўнае свята прайшло на адным дыханні. ... (Дзень спорту адзначылі ў Карэлічах)

114

Раённае спартыўнае свята адбылося на карэліччыне 21 мая і парысвячалася яно Году гістарычнай памяці. Далучылася да свята і каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, а гэта значыць, што члены трох пярвічных прафсаюзных арганізацый (клубнікі, музыканты і бібліятэкары) Карэліцкага райкома прафсоюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прымалі ўдзел у спартакіадзе. Нягледзячы на прагнозы сіноптыкаў, удзельнікам спаборніцтва пашанцавала з надвор’ем (хаця ў другой палове дня пайшоў дождж). Настрой у каманды быў бодры - усе імкнуліся з годнасцю прадставіць сваю каманду.  Нашы спартсмены ўдзельнічала ў гарадках, дартсе, лёгкаатлетычнай  эстафеце, тэсце Купера, скандынаўскай хадзьбе.  І вынік- зарад бадзёрасці, добрая порцыя здароўя і выдатны настрой. Свята ўдалося…

 

Наталля Казарэз, 
старшыня
Карэліцкага райкома прафсаюза
работнікаў культуры, інфармацыі,
спорту і турызму.