ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
31 мая 2023 года

Славім імя тваё, Беларусь! (Дзень Незалежнасці ў Карэлічах)

141

Ізноў навіна з Карэліч. На гэты раз мы адсвяткавалі самае галоўнае свята краіны- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусі і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачалося святочнае мерапрыемства яшчэ 2 ліпеня мітынгам каля мемарыяльнага комплекса “Зорка”, дзе супрацоўнікі Карэліцкага Цэнтра культуры і народнай творчасці прадставілі тэматычную праграму. 3 ліпеня з самай раніцы на плошчы 17- Верасня было шматлюдна і святочна. Кіпела праца, удзельнікі рыхтаваліся... Бібліятэкары прадставілі  тэматычную кніжную выставу з новымі прагожымі кнігамі, фотазону, супрацоўнікі музея - рэтра-выставу экспанатаў, музыканты  свае творчыя работы, рамеснікі- сувеніры.  У пачатку мерапрыемства, а гэта ў 12 гадзін усе разам і клубнікі,  і музыканты, і бібліятэкары паказалі цікавую тэматычную праграму. Затым адбылося віншаванне… Члены Карэліцкага райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, сацыяльныя партнёры   Наталля Гароднік, дырэктар ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” і Лілія Арцюх, дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”  атрымалі Ганаровыя граматы ад Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Наталля Казарэз, старшыня галіновага прафсаюза ў гэты святочны дзень павіншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзею Кужалевіч са святам і выказала ёй шчырыя словы ўдзячнасці за мірнае неба і яскравае сонейка ў нашай любімай Беларусі.

Наталля Казарэз,
старшыня Карэліцкага райкома прафсаюзаў
 работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.