ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
27 апреля 2024 года

Сем’я года ў Карэлічах

275

25 сакавіка ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося свята, сапраўднае свята - раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Сем’я года”. І як заўжды на гэтым свяце прымала ўдзел шматдзетная сям’я (ганарымся, што у нас  такіх сямей 10) члена прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізаціі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, бібліятэкара Карэліцкай раённай бібліятэкі Пісарык Марыны Сяргееўны.

А пачыналася ўсё так: у далёкім  2007 годзе  пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікумамаладым спецыялістам прыехала працаваць уКарэліцкую дзіцячую бібліятэку Саўчанка Марына і адразу акунулася ў грамадскае жыццё ўстановы. Праз 5 гадоў скончыла Мінскі універсітэт культуры і мастацтваў, знайшла свой лёс- мясцовага хлопца, выйшла замуж і цяпер у гэтай сям’і выхоўваецца чатыры дачушкі.

Сям’я Пісарык моцная, дружная - адразу згадзілася ўдзельнічаць у конкурсе. А мы, яе калегі - у групу падтрымкі. Да конкурсу Пісарыкі падыйшлі адказна.

І вынік, у намінацыі “Самая дружная сям’я”- першае месца. Падарункі, кветкі ад арганізатараў, а ад Карэліцкага райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спрорту і турызму шчырыя словы ўдзячнасці, а яшчэ грашовы сэртыфікат на 100 руб. з  пажаданнямі моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця.


Наталля Казарэз,
старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза
работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.