ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
05 декабря 2023 года

САМАБЫТНЕЙШЫ ФЕСТЫВАЛЬ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ «ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ” ЧАКАЕ ГАСЦЕЙ!

154

Запрашаем жыхароў і гасцей Гродна 5 жніўня адпачыць усёй сям’ёй у этна стылі ў гарадскім парку Жылібера на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыццятворныя крыніцы”!

На фестывалі збяруцца самыя таленавітыя выканаўцы пеўчага, танцавальнага, інструментальнага фальклорнага мастацтва, якія на працягу святочнага дня будуць радаваць гледачоў сваёй непаўторнай творчасцю.

На працягу дня будзе працаваць выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці. Тут вы зможаце не толькі набыць самабытныя ўнікальныя падарункі і сувеніры, але і далучыцца да стварэння рукатворных цудаў на майстар-класах па салома-, лоза-, травапляценні, ткацтве, ганчарстве, разьбе па дрэве, выцінанцы і іншым.

 Чакаем вас 5 жніўня з 12.00 да 18.00 у гарадскім парку Жылібера!
Не прапусціце!

Падрабязнасці па тэлефоне 62-37-92 і на сайце Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

http://gromc.by