ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
05 декабря 2023 года

Рабінавая алея ў Карэлічах

609

Зусім скора, 17 верасня, адзначым Дзень народнага адзінства (менавіта хочацца дадаць, што гэта свята мы будзем адзначаць упершыню). У гонар свята адбыўся святочны “культурны” велапрабег, дзе маладыя спецыялісты структурных падраздзяленняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, члены Карэліцкага райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прынялі актыўны ўдзел. Старт велапрабегу быў дадзены ля помніка Мікалая Арцюха ў Карэлічах (усклалі кветкі), а затым моладзь адправілася да яго магілы ў вёску Лясок. Заключным акордам свята стала рабінавая алея, якая  была закладзена каля маладзёжнага Цэнтра культуры ў г.п. Карэлічы (рабіна гэта сімвал жаноцкасці, веры, сямейнасці, шчасця і дабрыні). Мэта – любоў да сваёй маленькай радзімы, вера і памяць пра яе змагароў.

Наталля Казарэз,

старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза

работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму