ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
09 февраля 2023 года

Публічная бібліятэка як рэсурс інтэлектуальнага развіцця грамадства

66

1 снежня на базе Астравецкай раённай бібліятэкі адбыўся абласны семінар “Публічная бібліятэка як рэсурс інтэлектуальнага развіцця грамадства”. Удзел у семінары прымалі прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, сектара культуры Астравецкага райвыканкама, інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў галіны культуры, спецыялісты абласной бібліятэкі, дырэктары дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскай вобласці.

Падчас абласнога мерапрыемства абмяркоўвалі дасягненні бібліятэчнай галіны рэгіёна, месца бібліятэкі ў развіцці культурнай прасторы рэгіёна, дзяліліся вопытам у розных напрамках дзейнасці.

Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, падкрэсліла, што публічнымі бібліятэкамі дасягнута шмат у папулярызацыі кнігі і чытання, але ёсць і пытанні, на якія абавязкова трэба звярнуць увагу.

Марына Эдвардаўна Ігнатовіч, дырэктар абласной бібліятэкі, абазначыла задачы на 2023 год.

Анжэліка Вадзімаўна Прадзеіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, паведаміла аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк краіны па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і сучасных падыходах у гэтым накірунку.

Дзяніс Віктаравіч Малевіч, старшыня абласнога камітэта Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму, засяродзіў увагу прысутных на практыцы прымянення заканадаўства аб працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Дырэктары бібліятэчных сістэм вобласці ўражвалі адзін аднаго рэгіянальнымі цікавосткамі сваёй дзейнасці падчас інтэлект-тайма “Здзіві калегу”.

Вольга Аляксандраўна Багдановіч, бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна, пазнаёміла прысутных з вопытам работы ўстановы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Семінар атрымаўся інфармацыйна-практычным, насычаным, карысным.

grodnolib.by