ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 апреля 2024 года

Профсоюз провёл в Дятловском районе мониторинг охраны труда

296

Рэйдавая група працавала пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнічнага інспектара працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрыя Гаравенкі. У яе састаў увайшлі чатыры тэхнічныя інспектары абласных камітэтаў галіновых прафсаюзаў. Яны наведалі дзесяць арганізацый раёна, шэсць з якіх сельскагаспадарчыя. Маніторынг праводзіўся з мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму, недапушчэння парушэнняў патрабаванняў аховы працы, аказання метадычнай кансультатыўнай дапамогі як спецыялістам прадпрыемстваў, так і прафсаюзаму актыву па тэматычных пытаннях. Таксама надавалася ўвага і ўмовам працы работнікаў арганізацый. Так, у ходзе маніторынгу ў ААТ “Граніт-Агра” і “Дварэц-Агра” члены рэйдавай групы праверылі адпаведную дакументацыю, наяўнасць аптэчак, алкатэстараў, прыбораў для бескантактавага вымярэння тэмпературы, спецадзення і абутку, сродкаў індывідуальнай абароны, пітной вады, выкананне патрабаванняў аховы працы на рабочых месцах. Акрамя таго, ацанілі стан санітарна-бытавых умоваў работнікаў, пагутарылі з працоўным калектывам, пракансультавалі кожнага, у каго былі пытанні, далі рэкамендацыі па выпраўленні выяўленых недахопаў. Пасля аб’езду ўсіх запланаваных арганізацый члены маніторынгавай групы падвялі вынікі работы ў райвыканкаме.


Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

diatlovonews.by