ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
29 марта 2024 года

Прафсаюзная акцыя ў Карэлічах

960

Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем свята, якое мае асаблівае значэнне для нашай дзяржавы, для кожнага яе грамадзяніна - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе асноўнаму закону краіны спаўняецца 25 гадоў.

Менавіта ў гэты дзень актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі “ДУК Карэліцкая раённая бібліятэка” ладзілі  прававую прафсаюзную акцыю “Знаешь ли ты закон?”.

З самай раніцы на вуліцах гарадскога пасёлка Карэлічы праводзілася апытанне, наконт ведання асноў Канстытуцыі і правоў чалавека грамадзянамі, уручалі памятныя лістоўкі, буклеты і запрашэнні, якія былі загадзя распрацаваны. А таксама нагадалі, што 28 сакавіка ў будынку Мірскага Дома  культуры адбудзецца прававы прыём грамадзян, дзе на ўсе існуючыя пытанні адкажа галоўны прававы інспектар Гродзенскага абласного прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч.

Н.У.Казарэз

старшыня

Карэліцкага райкома прафсаюза

работнікаў культуры, інфармацыі

спорту і турызму.