ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
02 марта 2024 года

Памяць жыве…

77

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 35 гадоў таму назад тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі, а 15 лютага стаў днём-сімвалам, днём Памяці.


Супрацоўнікі музея кожны год праводзяць мерапрыемствы, арганізоўваюць выстаўкі, прысвечаныя гэтай Памятнай даце. Сёлета ў музеі арганізаваны інфармацыйны агляд “Памяць жыве…”, прысвечаны землякам, якія не вярнуліся з Афганістана, праходзяць гадзіны памяці.


11 лютага ў музеі прайшла Гадзіна памяці “Памяць жыве…”. Удзельнікамі дадзенага мерапрыемства сталі ваеннаслужачыя в/ч 19764. Іх увазе была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя і дакументальныя фільмы пра вайну ў Афганістане і землякоў, якія загінулі на афганскай зямлі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу.

Источник