ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
02 мая 2024 года

ПАГАВАРЫЛІ ПРА ЖЫЦЦЁ І АДПАЧЫЛІ З КАРЫСЦЮ Ў АМАТАРСКІМ АБ’ЯДНАННІ “ДИВО”

73

Не вельмі часта людзі сталага ўзросту маюць магчымасць сабрацца разам, правесці весела свой вольны час, пагаварыць пра жыццё, даведацца пра апошнія навіны, адпачыць з карысцю. 29 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.

Кожнае такое пасяджэнне – гэта маленькае свята для душы. Падчас мерапрыемства жанчыны падзяліліся сваімі думкамі, ці ёсць жыццё на пенсіі, гучалі вершы, песні, былі праведзены цікавыя конкурсы і гульні. Жанчыны адгадвалі, на першы погляд, нескладаныя загадкі. За кубачкам духмянай гарбаты хутка праляцелі некалькі гадзін. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пажадала ўсім удзельніцам мерапрыемства моцнага здароўя, весялосці і бадзёрасці духа.

Крыніца