ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
27 апреля 2024 года

Паэзія, Жанчына і Вясна. У цэнтральнай раённай бібліятэцы - прэзентацыя кнігі казак “Купальскі вянок”

132

Сёння мы ўсё часцей гаворым пра нашу культурную спадчыну і ўсё часцей кіруем позірк у мінулае, каб адшукаць свае карані, вытокі свайго сумлення і рэчаіснасці. Гэта думка стала лейтматывам літаратурна-музычнай вечарыны “Паэзія, Жанчына і Вясна” ў гасцёўні “Сустрэчы”. Кнігу казак “Купальскі вянок”, якая нядаўна пабачыла свет, прэзентавала Эдзіта БРАНЦЭВІЧ.

рэчы”. Кнігу казак “Купальскі вянок”, якая нядаўна пабачыла свет, прэзентавала Эдзіта БРАНЦЭВІЧ.

IMG_7436.JPG

IMG_7447.JPG

IMG_7441.JPG

IMG_7450.JPG

“Працяглы час я цікаўлюся традыцыйнай духоўнай культурай беларускага народа, пабывала ўжо на шматлікіх этнафэстах і вечарынах, удзельнічала ў абрадах, - адзначыла Эдзіта Бранцэвіч. - Калі пачала працаваць з дзецьмі ў дзіцячых садках, то ўбачыла, што малыя актыўна цікавяцца незвычайнымі чароўнымі істотамі. Яны ўвесь час прыносілі з сабой то Бэтмэна, то Чалавека-Павука, то Сірэнагаловага. Праглядзеўшы “мульцікі”, яны пачыналі гуляць з героямі, пастаянна іх цытаваць.  Мне стала крыўдна, што дзеці гуляюць з героямі чужой культуры. У нас, беларусаў, ёсць шыкоўны пласт міфалогіі, які малазнаёмы падрастаючаму пакаленню. Я пачала знаёміць дзяцей з кнігай “Чароўны свет”, у якой расказваецца  пра славянскіх міфалагічных істот.

Неўзабаве вырашыла, што трэба стварыць сваю гераіню, якая б адлюстроўвала нашу беларускую культуру і каб яна была цікава дзецям. Назвала гэту дзяўчыну Анэлькай. Гэта прататып беларускіх дзяўчат, у тым ліку і маёй дачкі. Анэлька пастаянна трапляе ў розныя прыгоды, выблытацца з якіх ёй дапамагае чароўная істота Лісіца”.

IMG_7455.JPG

Эдзіта Эдуардаўна адзначыла, што ўсе адметныя падзеі, якія ёсць у традыцыйнай духоўнай культуры, яна пастаралася ўвасобіць у сваіх казках. Перш чым іх пачаць пісаць, яна вывучыла інфармацыю Івана Крука, якую этнакультуролаг збіраў дзесяцігоддзямі. Самыя цікавыя і зразумелыя дзецям моманты гэтай працы адлюстраваны ў сямі казках. Для пісьменніцы было важна, каб дзеці праз гэтыя творы пазнавалі сваю культуру.  

Да кнігі Эдзіта Бранцэвіч распрацавала дадатак з каліграфічнымі заданнямі. Дзеці могуць развіваць каліграфічныя навыкі, ствараючы арнаменты беларускай традыцыі. Дарэчы, кожнай казцы адпавядае пэўны арнамент, які мае свой сімвал.  

Падчас прэзентацыі кнігі Эдзіта Бранцэвіч прадставіла дамашнюю калекцыю дыванкоў і сурвэтак, кожны экспанат – са сваёй гісторыяй.

Дачка Эдзіты Эдуардаўны Дзіяна – мадэльер-дызайнер па адукацыі. Яна цікавіцца і  стварае адзенне ў  этнастылі, а таксама ўзнаўляе народныя строі. У Эдзіты Бранцэвіч ёсць сумесныя праекты з дачкой, пра якія гераіня сустрэчы расказала прысутным.

IMG_7480.JPG

IMG_7504.JPG

IMG_7511.JPG

IMG_7529.JPG

IMG_7533.JPG

IMG_7540.JPG

IMG_7424.JPG

Узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” дзіцячай школы мастацтваў дадаў вечарыне ўзнёсласці і нацыянальнага каларыту. Разам з прысутнымі юныя артысты пагукалі Вясну – і яна прыйшла.

www.shliah.by