ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
26 апреля 2024 года

Новы год для маленькіх “пераможцаў” (+відэа)

350

Калектыў газеты “Перамога” крэатыўна, весела і бяспечна павіншаваў сваіх дзяцей з надыходзячым Новым годам.

Рэдакцыйны ранішнік адбыўся на свежым паветры ў двары ўстановы побач з навагодняй прыгажуняй-сасной. Да дзетак завіталі Дзед Мароз і Снягурачка – работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Разам з гаспадарамі навагодніх святаў дзеці весела бавілі час: вадзілі карагоды, ляпілі фантазійнага снегавіка, кідалі адзін у аднаго снег (а некаторыя нават пакаштавалі яго), дзяліліся добрым настроем і творчасцю.

 

 

Навагоднія вершы і песенькі для Дзядулі Мароза падрыхтавалі не толькі дзеці, але і дарослыя “дзяўчынкі” Вольга Юшкевіч і Марына Ляшчун. За гэта добры чараўнік узнагародзіў усіх прызамі са свайго мяшка.

 

 

Завяршылася па-сапраўднаму цёплая сустрэча ў марозны дзень уручэннем важкіх салодкіх падарункаў ад прафсаюзнага камітэта ўстановы і міні-фотасесіяй з Дзедам Марозам і Снягурачкай.

Невялікі малады калектыў рэдакцыі газеты “Перамога” вельмі шматдзетны: у нас сямнаццаць дзяцей розных узростаў – ад немаўлят да старшакласнікаў. Тыя, хто не змог прыйсці на агульнае навагодняе свята, атрымалі свае падарункі дома.

За цудоўныя імгненні, пазітыў і прафесіяналізм шчыра дзякуем работнікам культуры Аляксандру Раеўскаму і Але Чарняўскай, а ўсім дзятлаўчанам даём падказку: каб свята было цудоўным – даверце яго прафесіяналам, зрабіўшы папярэднюю замову на навагоднюю казку ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Наталля АВЯРЧУК

Больше фото здесь

Источник