ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
20 апреля 2024 года

Не старэюць душой ветэраны

1019

16 сакавіка харавы калектыў ветэранаў працы г.п.Карэлічы пад кіраўніцтвам Г.А.Бузук і народная вакальная група ветэранаў працы Мірскага гарадскога Дома культуры (кіраўнік В.А.Вядзянеева) прынялі ўдзел у штогоднім абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які  адбыўся  ў г.п.Іўе. 20 хвілінная канцэртная праграма ўключала, як ваенна – патрыятычныя песні салістаў – вакалістаў, так і народныя вакальна-харавыя творы пад акампанемент групы настаўнікаў Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Менавіта хочацца дадаць, што і кіраўнікі і некаторыя ўдзельнікі ветэранскіх калектываў з’яўляюцца членамі нашага галіновага прафсаюза.

Усе ўдзельнікі палучылі вялікую асалоду ад свята, пазітыўны настрой,  а таксама падарункі.

Наталля Казарэз,

старшыня

Карэліцкага райкома прафсаюза

работнікаў культуры, інфармацыі

спорту і турызму.