ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 марта 2024 года

На Астравеччыне вызначылі лепшыя прафсаюзныя пярвічкі

217

Па традыцыі напярэдадні калядных і навагодніх свят раённае аб’яднанне прафсаюзаў падводзіць вынікі агляду-конкурсу на лепшую прафсаюзную пярвічную арганізацыю. Гэты год не стаў выключэннем.

– Пераможцаў і прызёраў вызначалі ў некалькіх катэгорыях – у залежнасці ад колькасці работнікаў у арганізацыі і яе галіны дзейнасці, – патлумачыў старшыня аб’яднання Расціслаў Бразінскі. – На жаль, адзначыць усе пярвічкі не ў стане, але слоў падзякі заслугоўвае кожная.

142.jpg

Сярод арганізацый невытворчай галіны з колькасцю працуючых менш за 100 чалавек 1 месца заняла пярвічка дзіцячага сада №5 г. Астраўцадругое – рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”, трэцяе – прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Астравецкім раёне.

1312321.jpg

У групе агранізацый невытворчай сферы, дзе 100 і больш работнікаў, лепшай прызнана пярвічная арганізацыя цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Сярод арганізацый вытворчай сферы (колькасць работнікаў да 1 000 чалавек) месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – у КСУП “Гудагай”, на 2-м – Астравецкі лясгас, тройку замкнула жыллёва-камунальная гаспадарка.

1431.jpg

Прафсаюзная пярвічная арганізацыя Беларускай АЭС стала лепшай у намінацыі “Прадпрыемствы вытворчай сферы з колькасцю працуючых звыш 1 000 чалавек”.

Пярвічкі-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а іх старшыні – падарункавымі сертыфікатамі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич