Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе «Першацвет»!

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Сёлета конкурс праводзіцца ў пяты раз.
У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў уключна на момант падачы заяўкі.
На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы на рускай або беларускай мовах, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
Аб’ём твора не павінен перавышаць трох аўтарскіх лістоў.
Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі.
Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:
1) кароткую біяграфічную даведку;
2) фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);
3) твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.
Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступнаму адрасу электроннай пошты: glavred@mastlit.by.
Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца да 30 кастрычніка ўключна.
Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.
Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет у колькасці васьмі чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пры ацэнцы твораў, якія паступілі на конкурс, членамі экспертнага савета ўлічваюцца:
- літаратурны змест;
- стылістычнае і моўнае майстэрства;
- арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора;
- пісьменнасць.
Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу.
Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу.
Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы ва ўрачыстай абстаноўцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі), а таксама ў альманаху «Першацвет».
ЗАЯЎКА
на ўдзел у конкурсе маладых літаратараў
«Першацвет»
- Прозвішча_____________________________________________________
- Уласнае імя___________________________________________________
- Імя па бацьку (калі такое маецца)_________________________________
- Псеўданім (калі такі маецца)_____________________________________
- Дата наражэння________________________________________________
- Назва твора____________________________________________________
- Хатні адрас удзельніка конкурсу__________________________________
________________________________________________________________
- Месца вучобы (працы) удзельніка конкурсу_______________________
________________________________________________________________
- Тэлефон удзельніка конкурсу____________________________________
- Электронны адрас удзельніка конкурсу___________________________
_______________
(дата)
Doc-файл iнструкцыi: iнструкцыя.
Doc-файл заяўкi: заяўка.
Источник: kult.1prof.by