ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
26 апреля 2024 года

Маіх радкоў няма без Беларусі… (юбілей Якуба Коласа адзначылі ў Карэлічах)

203

 З маленства люблю я лясы,

Іх сцішаны голас і шум патаёны,

І пушчы глухія, а ў іх бураломы,

Дзе віхры гудзелі пад гулкія громы.

 

Якуб Колас “Лясам Беларусі”

Што Якуб Колас- з’ява ў духоўным жыцці беларускага народа незвычайная, непаўторная, неабсяжная (Ніл Гілевіч) – падкрэсліў кожны момант літаратурнага свята ў Карэліцкай раённай бібліятэцы. А пачалося ўсё так…З самага рання 3 лістапада ў кожным куточку ўстановы гучала беларуская музыка і песні… бібліятэкары рыхтаваліся. Праходзілі апошнія рэпетыцыі, праглядаліся экспанаты, касцюмы і матэрыялы, дэкламавалісь вершы і ўрыўкі з твораў. І ўсюды гоман, смех і цудоўны настрой. Для гасцей вядучыя падрыхтавалі цікавы, грунтоўны матэрыял пра жыццё і творчасць беларускага песняра,  беларускамоўную п’есу “За дождж”, у якой дзеянне праходзіла каля калодзежа на вясковай вуліцы, дзе сабраліся жанчыны ў летні спякотны дзень і  просяць дажджу. Цікавая выстава - ілюстрацыя Мікалая Селяшчука “Сымон – музыка вачыма мастака” і  кніжная выстава на пюпітрах  радавала вока кожнага, хто праходзіў па фае бібліятэкі да галоўнага пакоя, дзе адбываліся асноўныя дзеянні. На абанеменце гасцей вабіла гастранамічная пляцоўка пад назвай «Пачастункі ад  дзядзькі Якуба» з сапраўднымі беларускімі стравамі. Тут табе бульба і кісель, гуркі і грыбы, бліны і сала, яешня на патэльні і шмат усялякай  стравы.  Працаваў фітабар «Зёлкі з бабулінай скарбонкі». Гаворказычлівая гаспадыня шчыра запрашала ўсіх да стала. Працавала і дзіцячая пляцоўка. Музычныя творы выконваліся выкладчыкамі дзіцячай школы мастацтваў, літаратурныя- клубнікамі, як заўжды мы ўсе разам. Усё атрымалася. Члены пярвічная прафсаюзнай арганізацыі  ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” пастараліся на славу.

  Наталля Казарэз,

 старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза

 работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму