ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
03 мая 2024 года

Квiтней, духмяны падарунак

221

У фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” i iншыя чытачы на лiтаратурна-музычную сустрэчу “Квiтней, духмяны падарунак”.

З мэтай прэзентацыi новай кнiгi паэта-земляка, лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Мiкалая Iваноўскага “Духмяны падарунак” бібліятэку наведалі паэты з Мiнска – кiраўнiк клуба “Лiтаратурны экватар”, паэт, празаік, публіцыст Вячаслаў Корбут i шэф-рэдактар альманаха “Лiтаратурны экватар” Iнга Вiнарская.

Вячаслаў Корбут расказаў пра кнiгу М.П. Іваноўскага, якая складаецца з пяцi частак: “Дары прыроды”, “Чароўнае лета”, “Пах духмяных палёў”, “Зачараваны” i “Жыццёвая нiтка”. Iнга Вiнарская дапоўнiла аповед пра тое, аб чым ідзе гаворка ў кнізе – прыгажосці прыроды роднага краю, яго крылатых i чатырохпалых жыхарах, пчалярскiх i агароднiцкiх клопатах.

Мiкалай Пятровiч прачытаў некалькi вершаў са сваёй новай кнiгi. Пад акампанемент баяна ўдзельнiцы аб’яднання Янiны Цуркан усе разам праспявалi песнi на словы вершаў паэта-земляка. Iнга Вiнарская i Вячаслаў Корбут расказалi пра альманах “Лiтаратурны экватар” i прачыталi ўласныя вершы. Сваю новую кнiгу “Гучы, маё сэрца, гучы” падарыла бiблiятэцы Iнга Вiнарская. На сустрэчу ў бiблiятэку Мiкалай Пятровiч запрасiў свайго сябра з Гродна, заслужанага ветэрана Узброенных Сiл РБ, старшыню па ўвекавечанні помнiкаў абаронцам Айчыны, удзельнiка хору ветэранаў Дзмiтрыя Аўсейчыка, якi расказаў пра сваю працу i выканаў некалькi песень на ваенную тэматыку.

Сустрэча прайшла вельмi цiкава, пазнавальна, радасна. На заканчэнне бiблiятэкар пажадала гасцям моцнага здароўя, творчых поспехаў i новых сустрэч!

Валянціна ПРОНЬКА, бібліятэкар філіяла “Гудзевіцкая сельская бібліятэка”

 

http://www.mosty-zara.by/