ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
02 мая 2024 года

Культурные люди Островетчины принимали поздравления

206

Спевакі, музыканты, бібліятэкары, работнікі клубаў, музея, кінематаграфіі, а калі адным словам – спецыялісты сферы культуры прымалі віншаванні і пажаданні з нагоды прафесійнага свята.

Дарэчы, перш, чым трапіць у залу на ўрачыстасць, можна было завочна пазнаёміцца з віноўнікамі свята – іх фотаздымкі віселі ў фае. Атрымалася арыгінальна, пазнавальна і прыгожа.

Узнёслымай, вясёлымай, кранальнымай і па-сямейнаму ўтульнымай была і сама ўрачыстасць. Нарэшце работнікі культуры сядзелі ў глядацкай зале! Праўда, час ад часу некаторыя ўсё ж падымаліся на сцэну – для выканання творчага нумара, але затым вярталіся за столікі і зноў адчувалі сябе ганаровымі гасцямі. У іх адрас было сказана шмат найлепшых пажаданняў і слоў удзячнасці за тое, што нясуць культуру ў масы, што радуюць новымі песнямі і пастаноўкамі, што праслаўляюць Астравеччыну на розных конкурсах і мерапрыемствах.

Вядома ж, не абышлося без узнагарод і падарункаў. Работнікаў культуры віншавалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, ваенізаваных структур. А самі артысты парадавалі сябе і прысутных тэатралізаванымі, музычнымі і вакальнымі нумарамі.





 

Узнагароды!

Ганаровую грамату райвыканкама атрымала Надзея Вайцяховіч, Падзячны ліст – Наталля Тамашэўская.

Падзячны ліст раённага Савета дэтутатаў – Ангеліна Навасельская, Надзея Белаус, Юлія Заруба.

Ганаровую грамату райкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – Ніна Голуб, Вікторыя Урбановіч, Юрый Жэбіт.

Падзячны ліст раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – Кацярына Чарнушэвіч.

Падзячны ліст раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” – Марына Вярбовіч.

Падзячны ліст райкама ГА БРСМ – Анатоль Радзевіч, Снежана Мікша, Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў.

Граматы сектара культуры – Таццяна Андралойць, Ірына Баршчэўская, Дзіяна Ендза, Ірына Журэйка, Любоў Коўшык, Алена Мінкевіч, Алена Субач, Святлана Шаблінская, Анастасія Ядзевіч, Віктар Камчыцкі.


Текст: Марина Мацкевич
Фото: фота аўтара
 
Источник - https://www.ostrovets.by