ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 апреля 2024 года

КРЫНIЦА НАРОДНЫЙ ТВОРЧАСЦI ПАНЯМОННЯ

149

Танцавальнае мастацтва прызнана адлюстроўваць эстэтычны бок свету чалавека, менавіта яно аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне ўнутранай культуры асобы.

4 лістапада ў 11:00 у Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца абласны конкурс танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі», які з'яўляецца ўнікальнай магчымасцю для ўсіх жадаючых акунуцца ў захапляльны свет харэаграфічнага мастацтва.


На сцэне выступяць 39 калектываў самых розных творчых кірункаў. Сапраўднае свята харэаграфічнага мастацтва з'яўляецца для яго ўдзельнікаў месцам садружнасці, абмену творчым вопытам, ну і, канешне ж, дэманстрацыяй лепшых нумароў цудоўнейшага мастацтва танца, для некаторых удзельнікаў такое мерапрыемства з'яўляецца стартавай пляцоўкай для выхаду на вялікую сцэну!


Конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” прынясе, безумоўна, шмат радасных хвілін усім яго удзельнікам, а для Смаргоншчыны стане яшчэ адной яркай падзеяй у яе насычаным культурным жыцці!