ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

270

Элемент “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці)” у 2020 годзе атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Арэол распаўсюджання мастацкага саломапляцення ў Гродзенскім раёне – г.п.Сапоцкін, в.Новая Гожа.

Асноўным носьбітам, заснавальнікам адраджэння і развіцця гэтага віда рамяства ў Гродзенскім раёне з’ўляецца Ірына Шавельская, член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. Арыгінальныя вырабы майстра сталі своеасаблівай візітоўкай Гродзенскага раёна і дэманструюцца на шматлікіх мерапрыемствах раёна, вобласці і рэспублікі.

У творчым багажы Ірыны Шавельскай цэлыя серыі работ, якія спецыяльна зроблены да абрадавых свят – Пасхі, Каляд, Купалля, пано “Калядная зорка”, “Калядны анёлак”, “Саламяная каза”, падвясныя канструкцыі – павукі. Папулярнымі з’яўляюцца дэкаратыўныя прадметы: шкатулкі, хлебніцы, капелюшы і вянкі.

У 2021 годзе Ірына Фёдараўна стала лаўрэатам прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва.