ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
29 марта 2024 года

КАРТА БЕЛАРУСІ ў руках майстрыц-вышывальшчыц Гродзенскай вобласці

237

У Год міру і стварэння майстры Гродзеншчыны працягваюць працу па выканні мастацкага твора “Карта Беларусі” ў рамках рэспубліканскага праекта “Культурная спадчына Беларусі”. Да слова, эскіз карты стварыла метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Шунейка, якая разам з калектывам прадумала канцэпцыю будучага тэкстыльнага пано. На яго распрацоўку спатрэбілася каля двух тыдняў.
На маштабной карце - ужо вышыты Шчучынскі, Бераставіцкі, Лідскі і Воранаўскі раёны. Над ім працавалі Таццяна Лебядзевіч і Анастасія Касьян, вышывальшчыцы са Шчучынскага і Бераставіцкага раёнаў адпаведна.
На дадзеным этапе палатно вышывае удзельніца народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт" Анастасія Матусевіч. Яе задача - аформіць на карце Зельвенскі і Гродзенскі раёны. На тэрыторыі Зельвенскага раёна - вышыты саламяны конь як сімвал брэндавага свята “Ганненскі кірмаш”. Сімваламі Гродзенскага раёна па задумцы аўтараў сталі сапоцкінская пісанка і гродзенская вярба, якія дапоўніць Коложская царква – аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны г.Гродна.
Ужо на гэтым тыдні карта адправіцца да майстрых г.п.Рось Ваўкавыскага раёна: Ірыны Пекарь, метадыста, і Марыны Сярогінай, майстра народных мастацкіх рамёстваў ДУК «Ваўкавыскі раённы цэнтр раместваў”.