ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 апреля 2024 года

Індура запрашае гасцей на свята «Лялька ў карагодзе жыцця!»

135

Свята пройдзе 25 лістапада.

25 лістапада Індурскі цэнтр культуры і адпачынку запрашае гасцей на свята «Лялька ў карагодзе жыцця!». Усіх жадаючых чакаюць незвычайныя фоталакацыі, аквагрым, тэатралізаванае шоу раставых лялек, экскурсіі, фокусы, квэст-гульні і майстар-клас па твістынгу. Па словах намесніцы дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталлі Рамановіч, свята лялькі даўно стала брэндам, шырока вядомым у рэгіоне і за яго мяжамі.

– «Лялька ў карагодзе жыцця!» – найцікавейшае брэндавае свята рэгіена. Яно атрымала сваю назву ў гонар аднаіменнага музея. У суботу Індура збярэ гасцей, каб даведацца пра традыцыі мастацтва вырабу лялек розных памераў, а таксама іх касцюмаў. Адзначу, што забаўляльная праграма будзе пабудавана на сучасных актыўнасцях, таму ніхто не засумуе, – падзялілася Наталля Рамановіч.

Кожны будзе мець магчымасць паўдзельнічаць ў фотаконкурсе «Завісаю на свяце лялькі» і атрымаць спецыяльны прыз. Упершыню гасцей свята сустрэне лялька «Жаданніца», якая споўніць самыя патаемныя жаданні.

– Лялька была адной з першых цацак, зробленых чалавекам. Нашы продкі верылі, што яна абараняе ад злых духаў ці няпрошаных гасцей. Раней стваральнікі лялек дзяліліся майстэрствам, адводзячы для гэтага спецыяльныя дні. На тэрыторыі Беларусі «лялечныя забавы» праходзілі з шыкоўным застоллем, мноствам забаў і музыкай. Можна лічыць, што гэтыя дні сталі правобразам свята беларускай лялькі. Мы прапануем узгадаць гэтую слаўную традыцыю, паслухаць выступы народных калектываў і зрабіць абярэг, які сапраўды прынясе поспех, – дадала Наталля Рамановіч.

Свята адбудзецца 25 лістапада ў 14 гадзін у агарадку Індура Гродзенскага раёна.

У ТЭМУ

Музей «Лялька ў карагодзе жыцця» адкрыўся ў Індуры на пачатку 2019 года. У ім размешчана больш за 300 экспанатаў. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя.

свята лялькі афіша.jpg