ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
06 мая 2024 года

Гучнае рэха тэлешоу «Фактар.BY 60+»

119

Ох і багатая зямля лідская на таленты! Прыемна адзначыць, што жыхары рэгіёна працягваюць пакараць вялікую сцэну. Пра тое, што ў другім сезоне шоу «Фактор.BY 60+» удзел прымае жыхарка аграгарадка Бердаўка Інэса Парфенчык, «Лідская газета» ўжо паведамляла.

Нагадаем, Інэса Георгіеўна – рэжысёр філіяла «Бердаўскага культурнадасугавага цэнтра» аддзела культуры Лідскага райвыканкама, а таксама хормайстар народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў «Мы з вёсачкі-калыскі”.

Удзел у тэлепраекце жанчына прыняла па прапанове свайго вучня па вакалу Андрэя Панісава – пераможцы першага сезона «X-Factor Belarus», дарэчы, таксама жыхара Бердаўкі. Удзел у тэлешоу для Інэсы Георгіеўны быў феерычным: таленавітая зямлячка прайшла ўсе туры і выйшла ў суперфінал. Сярод яго ўдзельнікаў спявачка з Бердаўкі была адзінай жанчынай. Трэба адзначыць, што ўсім суперфіналістам, якія спыніліся ў кроку ад трыумфа, дасталіся шыкоўныя прызы: тэлевізар, падарункавы сертыфікат на 1000 рублёў, а таксама пуцёўка на дваіх у санаторый «Прыдняпроўскі».

Застаецца дадаць, што праект «Фактар.BY 60+» зрабіў жыхарку Лідчыны папулярнай на ўсю краіну: Інэсу Георгіеўну пачалі запрашаць на тэлевізійныя здымкі. Спачатку цікавасць праявілі рэгіянальныя каналы Гродзенскага і Лідскага тэлебачання, а потым да іх далучыліся і рэспубліканскія. Так, у мінулы аўторак разам з мужам Аляксандрам Генадзьевічам Інэса Георгіеўна прыняла ўдзел у здымках папулярнай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», што выйшла ў прамым эфіры. Ды гэта яшчэ не ўсё. З візітам ў адказ здымачная група тэлеканала БТ1 завітала ў Бердаўку, каб падрыхтаваць сюжэт для праграмы «Добры вечар!» пра народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёсачкі-калыскі», хормайстрам якога з’яўляецца наша таленавітая зямлячка.

lidanews.by