ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
03 мая 2024 года

Дзве сястры – Беларусь і Расія (+відэа)

117

2 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Яго гасцямі сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў, навучэнцы школ горада Дзятлава, а таксама ўсе дзятлаўчане, нераўнадушныя да нашай гісторыі і культуры.

– Для грамадзян Беларусі і Расіі 2 красавіка – Дзень яднання народаў, асаблівае свята, напоўненае сваім, адметным сэнсам, – звярнуліся да гледачоў вядучыя Анастасія Голуб і Валерый Макарчык. – Нашы краіны многае звязвала ў мінулым, мы беражліва захоўваем і цэнім тое, што маем цяпер. Мы разам будуем будучыню.

Дзве краіны аб’ядноўваюць агульныя гісторыя, традыцыі і звычаі. Мы жывём побач, і мы такія падобныя паміж сабой, аднак і Беларусь, і Расія з улікам добраахвотна перададзеных Саюзнай дзяржаве паўнамоцтваў захоўваюць свае суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, дзяржаўны лад, Канстытуцыю, Дзяржаўныя сцяг, герб, гімн.

У гэты адметны дзень гучалі цёплыя словы і душэўныя песні. Іх дзятлаўчанам дарылі прафесійныя і самадзейныя артысты, творчыя калектывы раёна – група “Бархат”, народны тэатр гульні “Суседзі”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, Генадзь Суравец, Іван Кашко, Марына Варган, Ала Чарняўская, Тамара Ступак, Аляксандр Баклушын, Таццяна Дудкіна, Святлана Венская, Ірына Бакшук, Алёна Гузавец.

За свята і добры настрой гледачы дзякавалі ім апладысментамі.

 

diatlovonews.by