Дзень вышыванкі ў Карэлічах

Дзень вышыванкі адзначылі ў Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі. У фае ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” разгарнуўся сапраўдны паэтычны салон пад назвай “Паэзія вышыванкі”. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі і госці свята чыталі вершы беларускіх аўтараў М.Пазнякова, Л.Геніюш, Н. Загорскай, Б.Скрынчына прысвечаныя Радзіме, роднай старонцы, народнай спадчыне, сваім продкам.
Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” выйшла за свае межы і распаўсюдзілася не толькі на маленькіх гасцей свята, але і на дарослых карэліччан, якім падарылі бранзалеты з вышыванкай.
Падчас імпрэзы была арганізавана фотазона «Родныя ўзоры», дзе можна было сфатаграфавацца, а рамеснік Таццяна Купрас паказвала шыкоўны майстар-клас, у якіх удзельнічалі ўсе жадаючыя.
Прыемным для ўдзельнікаў Дня вышыванкі стаў канцэрт “Я люблю Беларусь”, які арганізаваны творчым калектывам ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». У гэты дзень працавала кніжная выстава «Арнамент – почырк народа» з тэматычнай падборкай літаратуры, а таксама выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з сувенірнай прадукцыяй.
Наталля Казарэз.