ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
29 марта 2024 года

Дзень работнікаў культуры

1435

11 кастрычніка святочна і прыгожа Карэліччына адзначыла Дзень работнікаў культуры. У чацвер фанфары і авацыі гучалі для тых, хто будні ператварае ў святы. Работнікі культуры прымалі не толькі віншаванні і словы падзякі, але і заслужаныя ўзнагароды з рук кіраўніцтва раёна, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Н.У.Казарэз  з вялікай сцэны мясцовага Дома культуры павіншавала ветэранаў працы, моладзь і ўсіх працаўнікоў культурнай  сферы і ўручыла лепшым Падзякі  і падарункі.

Насычанай выдалася не толькі афіцыйная частка мерапрыемства, але і канцэрт. Работнікі культуры раёна, карэліцкія дзеткі і госці са Стаўбцоў дадалі святу творчых фарбаў усіх адценняў мастацтва. Прыгожым сюпрызам стаў і музычны салон ў імправізаванай выставачнай зале ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці.