ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

Дзень работнікаў культуры святкавалі на Дзятлаўшчыне

866

Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры  9 кастрычніка ладзілася ў Дзятлаўскім цэнтры культуры. А перад пачаткам канцэрта, па традыцыі, у фае працавала імправізаванае кафэ, арганізаванае пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі ўстановаў культуры, куды запрасілі былых работнікаў галіны. Як адзначылі самі госці, вельмі прыемна, што іх не забываюць, запрашаюць на святы, што выдалася такая цудоўная нагода ўбачыцца, пагаварыць, падзяліцца навінамі, даць парады ў рабоце маладому пакаленню.Таксама ладзіліся  выставы і фотазона арганізаваныя работнікамі бібліятэк, музея, спецыялістамі цэнтра культуры.

Зпрывітальным словам да работнікаў культуры звярнуўсястаршыняДзятлаўскагарайвыканкамаАндрэйСадоўскі.Прыемным падарункам стала ўручэнне двух сертыфікатаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў памеры адной тысячы рублёў кожны Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” і Наталлі Маліноўскай, кіраўніку Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.Таксама ён уручыў падзячныя лісты Марыне Герасімовіч, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Казлоўшчынскага дома культуры, Святлане Русак, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Гезгалаўскага дома культуры і Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Са словамі віншавання да калег звярнуўся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Двадцаць тры работнікі атрымалі ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна.

Павіншавала тых, хто мае 20, 30 гадоў працоўнага стажу ў галіне культуры, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала новых творчых ідэй і праектаў усім сваім калегам.

У сувязі з 30-гадовым юбілеем Граматай Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі спорта і турызма і каштоўным падарункам быў адзначаны народны тэатра-студыі гульні “Суседзі”.

Асаблівыя словы віншаванняў былі выказаны ветэранам працы галіны культуры і падараваны кветкі ў знак падзякі.

Па ўжо добрай традыцыі прынялі ў вялікую сям’ю работнікаў культуры маладых спецыялістаў, якім пажадалі творчасці, натхнення, поспехаў.

На працягу свята настрой быў узнёслы і бадзёры, дзякуючы цёплым віншаванням і канцэртным нумарам.

 

Старшыня Дзятлаўскага райкама БПСРКІСТ

Марына Бортка