Дзень Перамогі

496

А памяць свяшчэнна…

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, пачаліся ў Карэліцкім райкоме прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту  і турызму ў пачатку тыдня. У панядзелак  прафсаюзныя актывісты: загадчык метадычнага аддзела ДУ “Карэліцка Цэнтр культуры і народнай творчасці”  А.У.Басюк, першы сакратар РКГА “БРСМ” Я.А.Пархамовіч, маладыя спецыялісты ў ваенных гімнасцёрках прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” і наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны раёна. У адрас ветэранаў гучалі словы ўдзячнасці за мірнае неба і шчасце, уручаны паштоўкі і кветкі.

8 мая старшыня прафсаюзнага камітэта Н.У.Казарэз і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук завіталі да падшэфнага ветэрана працы, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Пятроўны Кужалевіч каб павіншаваць с з надыходзячым святам, выказаць словы падзякі за бясцэнны падарунак для кожнага - мір на зямлі, пажадаць моцнага здароўя і дабрабыту.

А 9 мая члены прафсаюза культуры, інфармацыі, спорту і турызму ладзілі для жыхароў раёна канцэртную праграму з папулярнымі песнямі ваеннай пары, гульнямі, танцамі.

Наши контакты

Наш адрес

230023, Республика Беларусь, г. Гродно, ул. Советская, 4

+375 (152) 62-42-11 (тел/факс)

okkultury@tut.by

Время работы

Пн-чт: 08.30 - 17.00

Пт: 08.30 - 16.10

Сб-вс: выходной