ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

Директор замкового комплекса «Мир» Александр Лойко: «Продление на 2024 год безвизового режима простимулирует дальнейшее увеличение туристического потока в Беларусь»

148

Прадаўжэнне на 2024 год бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы прастымулюе далейшае павелічэнне турыстычнай плыні ў Беларусь,  — мяркуе дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка.

 

— Гэтую прапанову Міністэрства замежных спраў Беларусі падтрымаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы не стамляецца паўтараць: «Беларусь заўсёды адкрытая для сяброў».

А тое, што наша краіна цікавая для суседзяў, пацвярджаюць лічбы. За перыяд прымянення бязвізавага рэжыму, з 15 красавіка 2022 года, Беларусь наведалі амаль 800 тыс. грамадзян Еўрасаюза: больш за 490 тыс. грамадзян Літвы, звыш 181 тыс. грамадзян і больш за 55 тыс. неграмадзян Латвіі, а таксама больш за 62 тыс. грамадзян Польшчы.

У 2023 годзе музей «Замкавы комплекс «Мір» наведала 350 тысяч турыстаў, што на 80 тысяч больш, чым у 2022 годзе. З году ў год мы павышаем якасць абслугоўвання нашых гасцей, робім усё, каб яны адчувалі сябе максімальна камфортна. Напрыклад, зараз Мірскі замак дзякуючы святочнай ілюмінацыі і афармленню выглядае як казачны, а атмасфера калядных мерапрыемстваў нікога не пакідае абыякавым. Усе гасцінічныя нумары замка занятыя на два тыдні наперад, а на калядныя балі выкупленыя ўсе білеты. У мінулым годзе на тэрыторыі замкавага комплексу мы адкрылі летнюю кавярню «Ля става», працу якой плануем у тэставым рэжыме прадоўжыць у зімовы перыяд.

З завяршэннем зімовых гулянняў святы ў замкавым комплексе не спыняюцца. Наперадзе гасцей чакаюць «Музычныя вечары» пад эгідай АНТ, Вечары Вялікага і Малога тэатраў Беларусі, выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі і многае іншае.

Мы ўдзячныя кожнаму турысту, які сваім білетам галасуе за далейшае развіццё Мірскага замка.

Іна ЛЕЙКА

http://www.polymia.by