ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 сентября 2023 года

Члены прафсаюзу прынялі ўдзел у Карэліцкай раённай спартакіядзе.

429

Зіма, цікавая пара года, якая нясе з сабою снег і завіруху (менавіта ў гэтым годзе ўсё гэта ёсць) і безумоўна катанне на лыжах, санках, цюбінгах, каньках. 30 снежня ў аграгарадку Турэц Карэліцкага раёна адбылася зімняя раённая спартакіяда, дзе ўдзел прыняла самастойная каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама. 8 членаў прафсаюза на чале з начальнікам аддзела Інай Санчук і старшынёй райкома Наталляй Казарэз спаборнічалі на дыстанцыі 1,2 і 3 км. Удзельнікі   народнага ансамбля песні “Вечарынка” Жухавіцкага Дома культуры прадаставілі“лыжнікам” цікавую канцэртную праграму. Чарговая спартакіада пакінула шмат уражанняў, добры настрой і перамогу.

 

 Наталля Казарэз,

                                             старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза

                                              работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму