ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
15 апреля 2024 года

"Бібліятэка прапануе"

226

Адразу дзве публікацыі супрацоўнікаў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Гродна былі надрукаваны ў чарговым восьмым нумары часопіса «Бібліятэка прапануе». Гэта артыкул загадчыка бібліятэкі-філіяла № 5 Ганны Шарэнды «Развіццё інклюзіі ў бібліятэцы» пра экскурсіі, якія праводзяць бібліятэкары для людзей з фізічнымі і ментальнымі асаблівасцямі развіцця. 
І сцэнарый віртуальнага падарожжа па горадзе бібліятэкара бібліятэкі-філіяла № 3 Марыі Вайцяховіч «Горадна, Горадзен, Гродна». Да сцэнарыя прымацаваны прэзентацыя, спасылка на віктарыну і чэк-ліст.