ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 апреля 2024 года

“Анцітытунёвая” вулічная акцыя ў Карэлічах

416

Курэнне — небясшкодны занятак,

гэта сапраўдная  залежнасць,

ад якой цяжка пазбавіцца.

Пра шкоду курэння сказана шмат, напісана мноства кніг, рэклама тытунёвай прадукцыі абавязкова ўтрымлівае папярэджанне пра магчымыя сур’ёзныя наступствы, але  на жаль курыльшчыкаў менш не становіцца…    18 лістапада ў рамках Адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў” у пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму разам з валанцёрамі Карэліцкай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ладзілася сапраўдная “анцітытунёвая” вулічная акцыя. Запасіўшыся  пэўнай нагляднасцю запрашалі прахожых прыняць удзел, адказаць на пытанні, пакінуць свой водгуг на самаробнай цыгарцы і  давалі магчымасць “курыльшчыкам” кінуць цыгарэту і ўзяць цукерку. Але не ўсе згадзіліся…

Наталля Казарэз,

старшыня Карэліцкага райкома прафсаюза

 работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму