ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
31 мая 2023 года

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі “Нязломны: Аляксей Талай”

230

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі “Нязломны: Аляксей Талай”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”.

 Журналістка Валерыя Сцяцко ў сваім выданні знаёміць чытачоў з галоўным героям – параалімпійскім чэмпіёнам, спартыўным і грамадскім дзеячам, бізнесменам, членам Канстытуцыйнай камісіі, мужам і бацькам чацвярых дзяцей Аляксеем Талаем. У кнізе адлюстрована яго барацьба за жыццё, пераадоленне цяжкасцей, шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкая праца і перамога, выказванні родных, блізкіх і сяброў.

 Аляксей Талай, жыццёвы прыклад якога можа перавярнуць светапогляд многіх людзей, сваім выступам натхніў пачаць жыць па-новаму, заклікаў прысутных ніколі не здавацца і шанаваць выпрабаванні, якія пасылае нам жыццё.

Источник:t.me/minkultrb